На русском языке:
Известный интернет-магазин Socket.by не работает уже неделю: телефоны не отвечают, в офисе — никого
Інтэрнэт-крама Socket.by, якая спецыялізуецца на продажы камп’ютарнай тэхнікі, не працуе як мінімум з мінулай пятніцы, 10 чэрвеня. На сайце вісіць заглушка, што праводзяцца тэхнічныя працы, а паводле інфармацыі Office Life, на тэлефоны кампаніі ніхто не адказвае.
Заглушка на сайце Socket.by / Socket.by
Таксама зачынены і галаўны офіс кампаніі на вул. Даўмана ў Мінску. У суседнім офісе журналістам сказалі, што апошні раз супрацоўнікаў кампаніі бачылі ў будынку ў пятніцу, 10 чэрвеня.
Па іншай інфармацыі, у Socket.by была праверка, але ні хто яе праводзіў, ні калі — невядома.
Таксама нам паведамляюць, што адзін з карыстальнікаў тыдзень таму замовіў у іх тавар. Але на днях ператэлефанаваў менеджар і «выбачыўся, што па тэхнічных прычынах у бліжэйшы тыдзень кампанія не працуе і прапанаваў адмяніць заказ. А далей высветлілася, што ўпэўненасці ў агучаным тэрміне непрацаздольнасці, у мэнэджара няма».
Калі вам вядома, што адбываецца зараз з Socket.by, пішыце ў бот @motolko_bot або праз форму для сувязі ніжэй.