Вясна: У ВК-15 памёр 22-гадовы палітвязень Дзмітрый Шлетгаўэр

4 хв.

Па дадзеных праваабаронцаў «Вясны», папярэдне, 11 кастрычніка ў магілёўскай ВК №15 памёр 22-гадовы палітвязень Дзмітрый Шлетгаўэр.

Вясна: У ВК-15 памёр 22-гадовы палітвязень Дзмітрый Шлетгаўэр

Дзмітрый быў грамадзянінам РФ. У яго нарадзілася дзіця за час яго зняволення ў калоніі. Дакладная прычына смерці невядомая. У калоніі ён прабыў менш за месяц.

Улетку яго прысудзілі да 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «шпіянаж» і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Праваабаронцы паведамляюць, што гэта ўжо сёмая смерць палітвязня за кратамі.

Папярэдні матэрыял
106 "шахедаў" зайшло ў Беларусь з ліпеня: іх колькасць расце па экспаненце
Наступны матэрыял
У Лошыцы знік крыж ахвярам бальшавіцкага тэрору

Iншыя матэрыялы