На русском языке:
Преподавателям из Витебска рассказали о преимуществах системы образования Северной Кореи
На мінулым тыдні для выкладчыкаў Віцебскай ветакадэміі (ВДАВМ) правялі навукова-метадычны семінар, які быў прысвечаны абароне дысертацыі іх калегі Сяргея Дзевятых на тэму «Самабытныя ідэі аб адукацыі і сістэма адукацыі ў КНДР».
У сваім выступленні ён данёс калегам думку, што сістэма адукацыі КНДР на ўсіх яе ўзроўнях накіравана на «фарміраванне ў навучэнцаў якасцей, якія дазваляюць чалавеку мэтанакіравана змяняць навакольны сацыяльны свет такім чынам, каб ён адказваў ідэалам калектывізму, сацыяльнай справядлівасці і прагрэсу».
Варта адзначыць, што Дзявятых у прынцыпе вядомы сваім асаблівым стаўленнем да КНДР. Напрыклад, ён наведваў Пасольства КНДР у Мінску і нават быў узнагароджаны ўладамі Паўночнай Карэі за «тлумачэнне і доказ правасці і адметнасці самабытных ідэй і палітыкі КНДР, заснаваных на традыцыях рэвалюцыйнай адукацыі, закладзеных Кім Ір Сенам».
«Дастаткова паказальнай зʼявай зʼяўляецца і тое, што ўслаўленне таталітарнага палітычнага рэжыму не толькі не асуджаецца ў беларускай адукацыі, але і ўсяляк прасоўваецца, што праяўляецца ў напісанні прац і правядзенні семінараў з тэзісамі, якія апраўдваюць уладу Паўночнай Карэі», – кажуць эксперты iSANS Belarus.
Падрыхтавана маніторынгавай групай iSANS Belarus.