Вытворчасць боепрыпасаў знаходзіцца пад Мінскам, а робіць іх ЗДЭМ?

jetphotos.com
4 хв.

In English: Ammunition is produced near Minsk by Precision Electromechanics Plant?
На русском языке: Производство боеприпасов находится под Минском, а делает их ЗТЭМ?

Вертолёт лукашенко Сёння Лукашэнка наведваў адно з прадпрыемстваў ВПК РБ у Мінскай вобласці, дзе яму паказалі вытворчасць беларускіх боепрыпасаў. Характэрна, што ягоная прэс-служба не паведамляла, дзе менавіта знаходзіцца вытворчасць, і нават не пісала, як яно называецца.

Тым не менш удалося вызначыць, што сёння Лукашэнка наведваў адну з вытворчасцей ТАА «Завод дакладнай электрамеханікі», якая размешчана каля в. Леніна (Дзяржынскі раён, Мінскай вобласці).

Вытворчасць боепрыпасаў знаходзіцца пад Мінскам, а робіць іх ЗДЭМ?

Яго верталёт прызямліўся ў раёне 10:05 на паркоўцы каля Цэнтра экалагічнага турызму «Станькава», які знаходзіцца ў 2 км ад вытворчасці ЗДЭМ.

На саму тэрыторыю прадпрыемства ён, відаць, дабіраўся на аўто. Там ужо наведваў ангары, дзе яму прадэманстравалі ўзоры снарадаў, і выступаў на фоне вайсковай тэхнікі.

Папярэдні матэрыял
Авіяўлады Літвы заявілі, што пілоты Air Montenegro нічога не парушылі накіроўваючыся ў Вільню над РБ, але папросяць іх так не лятаць
Наступны матэрыял
На гістфаку БДУ знішчылі пано з выявай Каліноўскага

Iншыя матэрыялы