На русском языке:
Wizz Air приостанавливает полеты в Кишинёв
Сёння днём у розных СМІ, сацсетках і тэлеграм-каналах пачала зʼяўляцца інфармацыя, што венгерскі лаўкостэр Wizz Air прыпыніць усе рэйсы ў Кішынёў з меркаванняў бяспекі з 14 сакавіка 2023 года. Аднак афіцыйны Twitter-акаўнт лаўкостэру Wizz Air у адказ на пытанне паведаміў:
«На жаль, зараз у нас няма ніякай інфармацыі пра гэта. Калі ласка, сачыце за абнаўленнямі на нашым сайце».
Аднак неўзабаве пасля гэтага інфармацыю аб прыпыненні палётаў лаўкостэра ў Кішынёў пацвердзілі ва ўпраўленні грамадзянскай авіяцыі Малдовы. Паведамляецца, што з 14 сакавіка 2023 года авіякампанія прыпыніла ўсе палёты ў/з міжнароднага аэрапорта Кішынёва.
«Улады былі апавешчаныя па электроннай пошце аб гэтым рашэнні, спаслаўшыся на меркаванні бяспекі паветранай прасторы ў рэгіёне», – сказана ў паведамленні ведамства.