На русском языке:
Егора Мартиновича и Андрея Скурко осудили на 2,5 года колонии
Сёння, 15 сакавіка, галоўнага рэдактара выдання «Наша Ніва» Ягора Марціновіча і начальніка аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэя Скурко асудзілі на 2,5 гады калоніі.
Прыгавор вынесла суддзя Заводскага раёна Мінска Анжэла Касцюкевіч.
Нагадаем, 14 сакавіка адбыўся чарговы суд над журналістамі «Нашай Нівы». Там пракурор запатрабаваў па 2,5 гады калоніі Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко.
Іх абвінавацілі ў тым, што яны нібыта аплочвалі камунальныя паслугі па тарыфах для фізічных, а не юрыдычных асоб.