Як дадаць БЧБ-раскладку на Mac, БЧБ-эмодзі ў Telegram ды беларускую мову ва ўсіх сацсетках

motolko.help
Эксклюзіў
3 хв.

Год таму нашая каманда ўжо распавядала, як усталяваць БЧБ-раскладку клавіятуры на ваш Macbook і ўжо тады быў заўважаны попыт на простыя інструкцыі, як зрабіць свае гаджэты больш беларускамоўнымі ды з нацыянальнымі сімваламі ў аперацыйнай сістэме.

За год з’явілася больш магчымасцяў і былі выпраўленыя некаторыя памылкі. Але галоўнае не гэта, а тое, што летась толькі 6% падпісчыкаў выкарыстоўвалі беларускую мову ў інтэрфейсе, а сёлета ўжо каля 10%, і гэта не можа не цешыць.

Таму сёння мы сабралі ў адзін пост адразу некалькі варыянтаў, як зрабіць вашыя гаджэты больш беларускімі.

Як усталяваць раскладку беларускамоўнай клавіятуры з БЧБ-сцягам?

1. Ідзем на GitHub і спампоўваем файл для ўсталявання

2. Адчыняем файл Belarusian.dmg і націскаем на Belarusian.bundle

3. Далей стандартныя крокі, каб абраць адноўленую клавіятуру. Ідзем у «Системные настройки» — «Клавиатура» — «Источники ввода» — Абіраем беларускую і бачым новую клавіятуру з БЧБ-сцягам.

Калі нешта не атрымалася, то вось тут ёсць інструкцыя з карцінкамі. А калі на вашым Mac ставіць ранейшая версія macOS да Big Sur 11.2, то інструкцыя будзе крыху адрознівацца, падрабязней тут.

Як перакласці Telegram ды іншыя сацсеткі на беларускую мову?

Telegram. Тут вельмі проста, бо беларуская мова афіцыйна дасяжная ў Telegram. Ідзем у «Настройки» — «Язык» — Абіраем беларуская. Альбо ёсць яшчэ прасцейшы варыянт — перайсці па гэтай спасылцы.

Facebook. Ідзем «Настройки» — «Настройки аккаунта» — «Язык и регион» — У блоку «Язык Facebook» абіраем Беларуская. Хутка перайсці ў налады мовы можна па гэтай спасылцы.

ВКонтакте. «Настройки» — «Язык» — абіраем беларускую мову. Спасылка для хуткага пераходу ў налады.

Viber. Беларуская мова таксама афіцыйна дасяжная ў прыкладанні. Можна хутка абраць праз налады.

Як дадаць БЧБ-эмодзі ў Telegram? (толькі з Telegram Premium)

У адрозненні ад папярэдніх пункаў, БЧБ-эмодзі ў Telegram не атрымаецца дадаць бескаштоўна, бо ён не з’явіўся на афіцыйным узроўні. А існуе ў адмысловым эмодзіпаку, які могуць сябе дадаць толькі карыстальнікі з прэміум-акаўнтам Telegram.

Таму калі вы хочаце дасылаць сябрам эмодзі нацыянальнага сцягу, то працэс усталявання будзе наступным:

— Аформіць падпіску на Telegram Premium праз @PremiumBot, кошты могуць адрознівацца ў залежнасці ад вашай лакалізацыі Telegram, у сярэднім каля $5-6

— Аднавіць Telegram да апошняй версіі.

— Дадаць эмодзі нацыянальнага сцягу, націснуўшы на спасылку.

Карыстайцеся і распавядайце аб гэтых магчымасцях сябрам!

На русском языке: Как добавить БЧБ-раскладку на Mac, БЧБ-эмодзи в Telegram и беларусский язык во все соцсети

Папярэдні матэрыял
Літва працягвае выдаваць візы для тых, каму пагражае небяспека ў Беларусі, але робіць гэта ўсяго адзін консул з-за патрабаванняў МЗС Макея
Наступны матэрыял
У Беларусь прылятаў самалёт, звязаны з ПВК «Вагнера» і «кухаром Пуціна»

Iншыя матэрыялы