In English:
How GPS jamming near Minsk became a precursor of war
На русском языке:
Как GPS-помехи под Минском стали предвестником войны
10 сакавіка 2022 года, на 14 дзень вайны, мы апублікавалі матэрыял, дзе ўпершыню распавялі, што каля Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» можа знаходзіцца камандны цэнтр беларускай групоўкі ВС РФ – так званая «Пляцоўка 400. Купал».
У тым жа матэрыяле мы звярнулі ўвагу, што на гэтай тэрыторыі прынамсі з пачатку сакавіка працавала сістэма радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ), якая выклікала моцныя перашкоды навігацыйных сістэм GPS/GLONASS. Не выключана, што сродкі РЭБ служылі для прыкрыцця/абароны каманднага пункта.
Характэрна, што акрамя нас на гэта ж звярнуў увагу і карыстач Twitter John Wiseman, які, як аказалася, увесь гэты час не толькі назіраў за GPS-перашкодамі ва ўсім свеце, але і захоўваў іх, выпусціўшы на днях сайт з гістарычнымі дадзенымі па перашкодах.
Дык вось, зыходзячы з гэтых дадзеных атрымліваецца, што РЭБ на тэрыторыі Купала пачала працаваць як мінімум з 15 лютага 2022 года. Але самае цікавае, што праца РЭБ на Купале была спынена адразу пасля пачатку адступлення ВС РФ з Кіеўскага напрамку.
Гэта значыць, што GPS-перашкоды пад Менскам яшчэ да пачатку ўварвання з’яўляліся вельмі дрэнным сігналам, але гэтага тады яшчэ ніхто не разумеў.