Як GPS-перашкоды пад Мінскам сталі прадвеснікам вайны

twitter.com/lemonodor
1 хв.

10 сакавіка 2022 года, на 14 дзень вайны, мы апублікавалі матэрыял, дзе ўпершыню распавялі, што каля Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» можа знаходзіцца камандны цэнтр беларускай групоўкі ВС РФ – так званая «Пляцоўка 400. Купал».

У тым жа матэрыяле мы звярнулі ўвагу, што на гэтай тэрыторыі прынамсі з пачатку сакавіка працавала сістэма радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ), якая выклікала моцныя перашкоды навігацыйных сістэм GPS/GLONASS. Не выключана, што сродкі РЭБ служылі для прыкрыцця/абароны каманднага пункта.

Характэрна, што акрамя нас на гэта ж звярнуў увагу і карыстач Twitter John Wiseman, які, як аказалася, увесь гэты час не толькі назіраў за GPS-перашкодамі ва ўсім свеце, але і захоўваў іх, выпусціўшы на днях сайт з гістарычнымі дадзенымі па перашкодах.

Дык вось, зыходзячы з гэтых дадзеных атрымліваецца, што РЭБ на тэрыторыі Купала пачала працаваць як мінімум з 15 лютага 2022 года. Але самае цікавае, што праца РЭБ на Купале была спынена адразу пасля пачатку адступлення ВС РФ з Кіеўскага напрамку.

Гэта значыць, што GPS-перашкоды пад Менскам яшчэ да пачатку ўварвання з’яўляліся вельмі дрэнным сігналам, але гэтага тады яшчэ ніхто не разумеў.

In English: How GPS jamming near Minsk became a precursor of war
На русском языке: Как GPS-помехи под Минском стали предвестником войны

Папярэдні матэрыял
«Дзённік без афіцыйнага сцяга забаронены?»: Як мяняліся школьныя дзённікі за апошнія 5 гадоў
Наступны матэрыял
Экс-амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны: «Украіне ўжо даўно час разрываць дыпламатычныя і консульскія адносіны з Мінскам»

Iншыя матэрыялы