На русском языке:
Яндекс убрал беларусский язык со своих карт
Яндэкс выпусціў абнаўленне сваіх «Яндэкс Карт», у якім прыбраў напісанне тапонімаў на беларускай мове. Раней, назвы гарадоў, вёсак і .д. на Яндэкс Картах у Беларусі дубляваліся на дзвюх мовах – беларускай і рускай. Цяпер жа тапонімы на тэрыторыі Беларусі напісаны толькі на рускай.
Гэтае «новаўвядзенне» закранула таксама Украіну і Балгарыю, а вось, што пра гэта сказаў сам Яндэкс: «Для расійскіх карыстальнікаў тапонімы ў краінах з кірылічным пісьменствам не маюць патрэбы ў дубліраванні на мове арыгінала, бо маюць амаль ідэнтычнае напісанне. Таму мы адмовіліся ад іх, што палепшыла ўспрыманне карты ў розных маштабах».
Пазней высветлілася, што абнаўленне закранула ў першую чаргу карыстальнікаў за мяжой. У дадзены момант пры адкрыцці Яндекс.Карт унутры Беларусі дубляванне назваў на дзвюх мовах прысутнічае, аднак і ўнутры РБ зʼявілася пэўная песімізацыя – пры аддаленні карты беларуская мова знікае і застаецца толькі руская. Калі ж адкрываць карты з-за мяжы, то яны адразу толькі на рускай.