Яшчэ адзін беларус загінуў за свабоду Беларусі і Украіны

Наша Ніва
4 хв.

На русском языке: Ещё один беларус погиб за свободу Беларуси и Украины

Выданне «Наша Ніва» паведаміла, што на вайне загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік, які змагаўся на баку Украіны. Абставіны смерці і асоба байца пакуль не называецца. Вядома толькі тое, што беларус загінуў у адной з гарачых кропак.

Гэта ўжо як мінімум 21 беларус, які аддаў сваё жыццё за свабоду Украіны і Беларусі.

Першым пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну загінуў Ілля «Літвін» Хрэнаў, які памёр пасля ранення 3 сакавіка 2022 года пры абароне Бучы. Аляксей «Тур» Скобля загінуў 13 сакавіка пад Кіевам. Зміцер «Тэрор» Апанасавіч, які ў 2013-2014 гадах ён служыў у 38-й дэсантна-штурмавой брыгадзе ў Брэсце, 26 сакавіка 2022 г. загінуў у Ірпені.

Сярод вядомых імёнаў загінуўшых як мінімум Дзмітрый Рубашэўскі, Канстанцін Дзюбайла, Павел Суслаў, Іван Марчук, Васіль Парфянкоў, Васіль Грудавік, Вадзім Шатроў, Міхаіл Шавельскі, Аляксей Вешчавайлаў, Аляксей Аўдзеенка, Эдуард Лобаў і Данііл Ляшук.

Папярэдні матэрыял
На Гомельшчыне патопы з-за паводкі. Рэкі затапілі цэлыя вёскі і дарогі
Наступны матэрыял
Дзяржкамваенпрам заявіў аб паспяховых выпрабаваннях ракеты для РСЗА «Шквал»

Iншыя матэрыялы