На русском языке:
Еще один DJ из ЕС отказался играть в Беларуси
На мінулым тыдні мы пісалі, што адзін з лепшых дыджэяў Даніі Марцін Енсэн адмовіўся граць свой сэт на фэсце Viva Braslav у Беларусі, бо гульня ў ваюючай краіне не адпавядае ягоным поглядам.
І вось сёння Народнае пасольства Беларусі ў Швецыі звярнула ўвагу, што на гэтым фестывалі ў ліку ўдзельнікаў указаны і шведскі DJ і прадзюсер KAAZE. Беларусы нагадалі выканаўцу, што ў Беларусі зараз сотні палітвязняў, а рэжым Лукашэнкі зʼяўляецца саўдзельнікам у вайне супраць Украіны.
Літаральна праз гадзіну на публікацыю адрэагаваў KAAZE і заявіў: «Я адмяніў свой канцэрт… 🙅🏼♂️❌».