На русском языке:
Ещё один эшелон с техникой ВС РФ перебрасывают из Беларуси в направлении Луганской обл.
Паводле інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», учора, 14 мая, у раёне 18:15 са станцыі Палонка (Баранавіцкі рн, Брэсцкая вобл) у напрамку Баранавічаў вылучыўся эшалон з тэхнікай УС РФ. Усяго ў эшалоне было каля 40 адз. тэхнікі – заўважаны танкі, а таксама 4 пасажырскія вагоны і 1 грузавы.
Фарміраванне дадзенага эшалона адбывалася яшчэ раніцай 13 траўня ў Палонцы. Тады каля шляхоў заўважылі не менш за 20 адзінак бронетэхнікі (танкаў/БМП). Як пісала беларускае выданне «Салідарнасць» са спасылкай на свае крыніцы, на тэхніцы быў заўважаны сцяг РФ.
По нашим данным, которые подтверждают и Сообщество железнодорожников Беларуси, эшелон с российскими военными и техникой направляется на станцию Гуково (Ростовская обл, РФ) в 4,2 км от оккупированной Луганской области Украины.
Па нашых дадзеных, якія пацвярджаюць і Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі, эшалон з расейскімі вайскоўцамі і тэхнікай накіроўваецца на станцыю Гукава (Растоўская вобл, РФ) у 4,2 км ад акупаванай Луганскай вобласці Украіны.
Такім чынам, змены колькасці групоўкі УС РФ у РБ:
Выбыла з РБ:
- Тэхніка – не менш за 40 адзінак (удакладняецца);
- Асабісты склад – мін. 200 чалавек;
- Рыштунак / боепрыпасы – мін. 1 вагон.