Юлія Чарняўская і яшчэ 8 фігурантаў справы TUT.BY заявілі хадайніцтвы аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці

Юлія Чарняўская / Reform.by
2 хв.

На русском языке: Юлия Чернявская и еще 8 фигурантов дела TUT.BY заявили ходатайства об освобождении от уголовной ответственности

Стала вядома, што 9 фігурантаў так званай «справы TUT.BY», якія абвінавачваліся ў дапамозе ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, заявілі хадайніцтвы аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці. Яны прызналі віну і пакрылі шкоду.

Сярод іх і Юлія Чарняўская, удава заснавальніка TUT.BY Юрыя Зісера. Яшчэ ў студзені 2022 года Юлію выпусцілі з-пад хатняга арышту. Аднак яна заставалася абвінавачанай па крымінальнай справе ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Генпракуратура РБ заявіла, што крымінальныя справы іншых фігурантаў «справы TUT.BY» – Людмілы Чэкінай, Марыны Золатавай, Вольгі Лойка, Алены Талкачовай і Кацярыны Ткачэнкі – перададзеныя ў суд.

Папярэдні матэрыял
Макдональдс у Беларусі цяпер належыць Алексіну?
Наступны матэрыял
У Беларусі пачалася раптоўная праверка баявой гатоўнасці

Iншыя матэрыялы