Юрыя Чыжа асудзілі на 3,5 гады пазбаўлення волі

Дынама-Мінск
4 хв.

На русском языке: Юрия Чижа осудили на 3,5 года лишения свободы

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска абвясцілі прыгавор па справе Юрыя Чыжа. Яго прыгаварылі да 3-х гадоў і 6-і месяцаў пазбаўлення волі. Пра гэта паведаміла выданне Народная Воля.

Нагадаем, Чыжа затрымалі ў сакавіку 2021 года, а ў верасні 2022, паводле інфармацыі «Народнай Волі», адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Як піша выданне, па некаторых інкрымінаваных артыкулах Юрый Чыж атрымаў памілаванне.

Аднак нягледзячы на прысуд у 3,5 гады пазбаўлення волі, у калонію Юрый Чыж не паедзе: да яго ўжытая амністыя і залічаны час, які ён правёў пад вартай да суда. Да ўваходжання прыгавору ў сілу бізнесмену забаронена выязджаць з краіны. Маёмасць Чыжа вызвалілі з-пад арышту. Таксама ён можа забраць канфіскаваныя падчас ператрусаў грошы, якія захоўваліся на дэпазітным рахунку КДБ.

Чыж абвінавачваўся ў махлярстве і легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Юрый Чыж – адзін з самых вядомых «алігархаў» пры Лукашэнку. Ён зарабіў мільярды на схеме з растваральнікамі, аднак у сярэдзіне 2010-х патрапіў у няміласць, у яго адабралі амаль усе актывы.

Папярэдні матэрыял
У Беларусь прыляцеў кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта
Наступны матэрыял
МЗС Францыі заклікаў сваіх грамадзян пакінуць Беларусь

Iншыя матэрыялы