Зʼявіліся свежыя спадарожнікавыя здымкі лагера ПВК «Вагнер» пад Асіповічамі

MAXAR
4 хв.

In English: Fresh satellite images of the PMC Wagner camp near Asipovichy appeared
На русском языке: Появились свежие спутниковые снимки лагеря ЧВК «Вагнер» под Осиповичами

Журналіст The New York Times Крысціян Трыберт апублікаваў свежыя спадарожнікавыя здымкі лагера ПВК «Вагнер» у вёсцы Цэль, зробленыя Maxar пад касым кутом 23 ліпеня.

Зʼявіліся свежыя спадарожнікавыя здымкі лагера ПВК «Вагнер» пад Асіповічамі

Здымкі вельмі выразныя і пацвярджаюць папярэднюю выснову аб тым, што зялёная зона, правей ад імправізаванай стаянкі фур, была цалкам запоўнена ўжо 22 ліпеня.

Зʼявіліся свежыя спадарожнікавыя здымкі лагера ПВК «Вагнер» пад Асіповічамі

На свежых здымках відаць не менш за 35 фур і сотні легкавых аўто, пікапаў і «боханаў». У паўднёвай частцы здымка таксама можна заўважыць будаўнічую тэхніку, якая была заўважана як мінімум у дзвюх калонах: 3-й ад 17 ліпеня і 8-й ад 19 ліпеня.

Зʼявіліся свежыя спадарожнікавыя здымкі лагера ПВК «Вагнер» пад Асіповічамі

Таксама адзначым, што наўпрост да агароджы на поўначы прымыкаюць могілкі, што дазваляе арганізаваць хуткую дастаўку да месца прызначэння, а лясное покрыва вакол дае бязмежныя магчымасці для пашырэння.

Нельга не адзначыць і цудоўны від з берага на раку Свіслач.

Папярэдні матэрыял
10-я калона ПВК «Вагнер» прыбыла ў Беларусь па новым маршруце
Наступны матэрыял
У Беларусі ўжо мінімум 3500 наймітаў ПВК «Вагнер»

Iншыя матэрыялы