Зʼявіўся новы здымак лагера ПВК «Вагнер» пад Асіповічамі

Maxar Technologies / Umbra
4 хв.

In English: A new image of the PMC Wagner camp near Asipovichy appeared
На русском языке: Появился новый снимок лагеря ЧВК «Вагнер» под Осиповичами

Выданне The Washington Post апублікавала новы спадарожнікавы здымак базы ПВК «Вагнер» пад Асіповічамі. Здымак прадстаўлены кампаніямі Maxar Technologies і Umbra і, па словах старэйшага дырэктара Maxar Стывена Вуда, ён паказвае, што «нядаўна на абʼект прыбылі дзясяткі, калі не сотні, транспартных сродкаў і абсталявання».

Зʼявіўся новы здымак лагера ПВК «Вагнер» пад Асіповічамі

Змяненні бачныя нават пры параўнанні здымка апублікаванага сёння са здымкам Planet ад 19 ліпеня, не кажучы ўжо пра больш раннія фатаграфіі 14 і 16 ліпеня.

Зʼявіўся новы здымак лагера ПВК «Вагнер» пад Асіповічамі

Напрыклад, на сённяшнім здымку відаць, што поле (цэнтральная частка) ужо цалкам застаўлена нейкімі абʼектамі. Якасць здымка не дазваляе зразумець, але з высокай доляй верагоднасці можна сказаць, што гэта аўтамабілі, якія 19-га чысла займалі толькі палову зялёнай вобласці, а цяпер ужо амаль усю. У той жа час, умоўная стаянка грузавікоў, што размешчана лявей поля, быццам стала меншай.

Адзначым, што на здымку паказаны не ўвесь лагер у в. Цэль, а толькі яго паўднёва-заходняя частка.

Папярэдні матэрыял
Прыгожын зарэгістраваў кампанію ў Асіповіцкім раёне
Наступны матэрыял
УНС атрымаў права ўводзіць надзвычайнае і ваеннае становішча

Iншыя матэрыялы