З 1:30 ночы ў Беларусі блакуюць доступ да YouTube, Twitch, Telegram, TikTok і Discord

3 хв.

На русском языке: С 1:30 ночи в Беларуси блокируют доступ к YouTube, Twitch, TikTok, Telegram и Discord

Паступае інфармацыя, што з 1.30 ночы ў Беларусі перастаў працаваць YouTube.

Праблемы з YouTube у Беларусі на А1, МТС, Life і ByFly. У некаторых не падгружае прэв’ю і аватары, у іншых сайт не працуе ўвогуле. Таксама пішуць, што праблемы і з доступам да Twitch, TikTok і Discord. Telegram таксама перастаў працаваць без VPN.

Акрамя таго паведамляецца, што няма доступу і да шэрагу іншых сайтаў. Напрыклад, не працуе плэер на hdrezkа. Таксама ўзніклі праблемы і з сэрвісамі Google.

Адзначым, што праз VPN усё працуе.

З 1:30 ночы ў Беларусі блакуюць доступ да YouTube, Twitch, Telegram, TikTok і Discord

Графік збояў YouTube у Беларусі / Фота: downdetector.su/youtube

UPD. «Белтэлекам» сёння заяўляў пра «планавыя працы», маўляў, з 00:00 да 07:30 праводзіць работы на сетцы перадачы даных: «магчыма абмежаванне доступу да паслуг сеткі перадачы даных для абанентаў горада Мінска, Гомеля і Гомельскай вобласці». МТС таксама паведаміў пра «тэхнічныя працы».

Вось толькі дзясяткі сэрвісаў увогуле не працуюць па ўсёй краіне, а не толькі ў Мінску і Гомелі.

UPD 3:00 па менскім часе. Паведамляюць, што паступова сэрвісы пачынаюць працаваць.

З 1:30 ночы ў Беларусі блакуюць доступ да YouTube, Twitch, Telegram, TikTok і Discord

Калі вы можаце расказаць, ці працуе проста цяпер у вас YouTube, то перадайце інфармацыю праз вашых знаёмых:

Напішыце, ці працуе проста цяпер у вас YouTube, Twitch, Discord, Telegram

Гэтае поле абавязкова для запаўнення
Папярэдні матэрыял
Былы самалёт «Белавіі» паляцеў у Іран: прададзены за $1,9 млн

Iншыя матэрыялы