На русском языке:
С 16 февраля Литва закрывает движение поездов через погранпереход «Стасилос» (Бенякони): в чём причина?
Згодна з дакументам, які апынуўся ў распараджэнні «Белсата», з 16 лютага ўводзіцца забарона на прыём да перавозкі ўсіх грузаў на ўсе станцыі LTG. Яшчэ раней, з сённяшняга дня, уводзіцца часовая забарона на прыём да перавозкі грузаў на БЧ.
Прадстаўнікі мытні Літвы паведамілі рэдакцыі «МатолькаПамагі», што закрыць памежны пераход «Стасілас» для руху грузавых цягнікоў з РБ у Літву сапраўды збіраліся. Гэта абмяркоўвалася прынамсі з 19 студзеня.
Паводле слоў мытні, гэта мера звязана з адсутнасцю рэнтгенаўскіх сістэм на мытным пасту «Стасілас», з-за чаго цяжэй перашкаджаць правозу кантрабандных грузаў, у першую чаргу – цыгарэт.
Цяпер грузавыя цягнікі з Беларусі ў Літву часова не будуць праходзіць праз «Стасілас», а будуць накіраваны на іншыя пункты пропуску – праз станцыю «Кяна», дзе рэнтгенаўскія сістэмы для сканіравання грузаў устаноўлены.