З 9 ліпеня беларусы могуць атрымаць гуманітарны від на жыхарства ў Польшчы. Вынікі новай сустрэчы працоўнай групы пры МУС

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
2 хв.

На русском языке: С 9 июля беларусы могут получить гуманитарный вид на жительство в Польше. Итоги новой встречи рабочей группы при МВД

Падчас візіту Святланы Ціханоўскай у Польшчу прадстаўнікі Офіса Крысціна Рыхтэр і Франак Вячорка прынялі ўдзел у сустрэчы працоўнай групы пры МУС, на якой Польшча пазначыла навіны для беларусаў, паведамляе Офіс Святланы Ціханоўскай.

Офіс па справах замежнікаў Польшчы апублікаваў інфармацыю аб новым дазволе на часовае знаходжанне для беларусаў, якія маюць гуманітарныя візы – гуманітарны від на жыхарства. Новая працэдура набывае моц 9 ліпеня. Прававой падставай з’яўляецца — п. 9 ч. 1 арт. 186 закона «Аб іншаземцах».

Юрыст Офіса Крысціна Рыхтэр распавяла пра ВНЖ: «Такі від на жыхарства будзе выдавацца ў сувязі з тым, што грамадзянін, які звяртаецца, не можа вярнуцца ў Беларусь. І ён выключае магчымасць вандровак у Беларусь. Парушэнне гэтага правіла можа быць расцэнена польскімі ўладамі як парушэнне правілаў выдачы гэтых віз і вам можа пагражаць штраф з забаронай на ўезд у ЕЗ».

У сустрэчы працоўнай групы прыняла ўдзел і нам. дырэктара консульскага дэпартамента МЗС. Яна паведаміла аб гатоўнасці прымаць заявы на прадастаўленне віз з 1 жніўня ў Варшаве. З верасня такая магчымасць з’явіцца ў Беластоку, Любліне і Познані.

Атрымаць гуманітарную візу змогуць тыя грамадзяне Беларусі:

📍якія прыбылі з Украіны пасля 24 лютага і якія знаходзіліся на тэрыторыі Украіны легальна да 24 лютага;
📍у якіх зараз ужо гуманітарныя польскія візы і якія знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы.

МЗС разгледзіць магчымасць пашырэння катэгорый беларусаў, якія могуць атрымаць візы на тэрыторыі Польшчы.

Папярэдні матэрыял
У Беларусі знішчылі яшчэ два пахаванні салдат Арміі Краёвай
Наступны матэрыял
«Карына Пацемкіна будзе змагацца за адмену рашэння аб дэпартацыі»: Валер Кавалеўскі пра справу Карыны Пацемкінай і агульную сітуацыю з легалізацыяй беларусаў ва Украіне

Iншыя матэрыялы