З Беларусі паляцелі тры МіГ-31К ПКС РФ

motolko.help
Эксклюзіў
5 хв.

In English: Three MiG-31K of the Russian Aerospace Forces left Belarus
На русском языке: Из Беларуси улетели три МиГ-31К ВКС РФ

Паводле звестак маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», з Беларусі ў РФ паляцелі тры МіГ-31К ПКС РФ. Гэта барты з рэгістрацыйнымі нумарамі RF-92215, RF-92445 і RF-95194.

У Беларусі яны знаходзіліся з 13 снежня 2022 г. На той момант гэта была ўжо другая змена ў Беларусі для дадзенага тыпу самалётаў. Раней тры МіГа прыляталі 16 кастрычніка 2022 і прабылі ў Беларусі 46 дзён.

Такім чынам, на гэты раз МіГ-31К ПКС РФ прабылі ў Беларусі 113 дзён і за гэты час здзейснілі 39 вылетаў:

  • Снежань (з 13 снежня) – 8;
  • Студзень – 11;
  • Люты – 9;
  • Сакавік – 10;
  • Красавік – 1.

Нагадаем, што 25 снежня, на аэрадроме ў Мачулішчах, адбылося ўзгаранне рухавіка аднаго з МіГ-31К – RF-95194 (нумар борта – 50 «сіні»), які сёння таксама пакінуў тэрыторыю Беларусі.

Акрамя таго, у РФ з Беларусі сёння паляцелі і два знішчальнікі, якія дыслакаваліся на аэрадроме ў Баранавічах.

Папярэдні матэрыял
У Мінску праверылі боегатоўнасць падраздзяленняў па ліквідацыі разліву аміяку пры ДТЗ
Наступны матэрыял
Прапагандысты з РФ і РБ наведалі палігон «Лепельскі», дзе трэніруюцца расейскія вайскоўцы

Iншыя матэрыялы