In English:
One of the largest suppliers of steel products leaves Belarus
На русском языке:
Из Беларуси уходит один из крупнейших поставщиков металлопродукции
Выданне Office Life са спасылкай на ўкраінскія СМІ паведамляе, што з Беларусі сыходзіць кампанія «Метінвест Дыстрыбуцыя», якая ўваходзіць у «Метінвест Холдынг» украінскага алігарха Рыната Ахметава.
Паводле слоў дырэктара холдынгу Юрыя Рыжанкова, рашэнні аб ліквідацыі кампаній «Метінвест Дыстрыбуцыя» (у Беларусі) і «Метінвест Еўразія» (у Расіі) былі прыняты яшчэ 24 лютага. Частка супрацоўнікаў звольненая, частка – сышла сама, засталіся аперацыйныя каманды, якія атрымалі інструкцыі па ліквідацыі дачок.
Кампанія «Метінвест Дыстрыбуцыя» была створана ў канцы 2013 года для паставак у Беларусь металапракату з украінскіх заводаў, «Азоўсталі», ММК імя Ільіча і інш. У 2014 годзе яна адкрыла на арт. Калядзічы склад металапракату магутнасцю захоўвання ў 4 000 тон. Па ацэнках экспертаў кампанія ўваходзіла ў тройку найбуйнейшых пастаўшчыкоў металапрадукцыі на беларускі рынак.
У той жа час, па дадзеных Office Life, на сённяшні дзень «Метінвест Дыстрыбуцыя» і «Метінвест Еўразія» яшчэ значацца ў рэгістрах як дзейнічаючыя кампаніі.