ЗША ўводзяць санкцыі супраць 100 беларускіх чыноўнікаў

Department of State
1 хв.

In English: The U.S. imposes sanctions against 100 Belarusian officials
На русском языке: CША вводят санкции против 100 беларусских чиновников

Візавыя абмежаванні ўводзяцца ў дачыненні да службовых асоб, якія маюць дачыненне да падрыву дэмакратыі ў Беларусі. Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.

«Сёння мы аб’яўляем аб кроках па ўвядзенні візавых абмежаванняў у дачыненні да 100 службовых асоб рэжыму і звязаных з імі асоб за іх удзел у падрыве або нанясенні ўрону дэмакратычным інстытутам або ў перашкаджэнні пераходу да дэмакратыі», – сказаў Блінкен.

Паведамляецца, што ў санкцыйны пералік унесены прадстаўнікі адміністрацыі Лукашэнкі, КДБ, Цэнтрвыбаркама, МУС, Генпракуратуры, СК, Мінтранса, ГУБАЗіК МУС, Белтэлерадыёкампаніі, АНТ, ваенныя, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі і інш.

Таксама пашыраюцца ўжо ўведзеныя абмежаванні ў дачыненні да Карпянкава і Балабы: візавыя абмежаванні ў дачыненні да іх бліжэйшых сваякоў, у тым ліку жонкі Карпянкава – Ірыны і сына – Ігара, а таксама жонкі Балабы – Таццяны і сыноў: Арцёма і Максіма.

Папярэдні матэрыял
Дырэктар падсанкцыйнай кампаніі, якая распрацавала ПЗ для распазнання асоб, свабодна адпачывае ў Літве
Наступны матэрыял
Вызваленне краіны і сумленныя выбары: Святлана Ціханоўская аб'явіла аб стварэнні пераходнага кабінета

Iншыя матэрыялы