На русском языке:
Из Беларуси в Мали вывозят вещи ЧВК «Вагнер»? Уже было 2 полёта за месяц
Рэдакцыя «Беларускага Гаюна» звярнула ўвагу, што з рэгулярнасцю раз у месяц беларуская грузавая авіякампанія Rada Airlines здзяйсняе палёты на самалёце Іл-62 (рэг. нумар EW-505TR) у сталіцу Малі – Бамака.
За апошнія 30 дзён адбыліся ўжо 2 палёты з Беларусі ў гэтую афрыканскую краіну:
- 26.05.2024 – рэйс RDA2611
(Орша – Каір – Бамака) - 27.05.2024 – зваротны рэйс RDA2612
(Бамака – Гардая- Орша) - 25.06.2024 – рэйс RDA2611
(Орша – Каір – Бамака) - 26.06.2024 – зваротны рэйс RDA2612
(Бамака – Гардая- Орша)
Нагадаем, што менавіта ў Малі дыслакуюцца рэшткі наймітаў ПВК «Вагнер» (як і ў Беларусі). Раней, у кастрычніку-лістападзе 2023, мы ўжо адзначалі магчымую перавозку рэчаў наймітаў з лагера ў в. Цэль праз Бабруйскі ваенны аэрадром туды ж – у Бамака. Тады гэтым займалася расійская авіякампанія «АбаканЭйр».
Не выключана, што на гэты раз у перавозцы грузаў для ПВК вырашыла паўдзельнічаць і беларуская авіякампанія, бо ад аэрадрома «Орша» да в. Цэль 200 км па шашы. А гэты аэрадром зʼяўляецца базавым для Rada Airlines.