На русском языке:
«С каждого по $271»: В следующем году на оборону РБ потратят свыше $1 млрд. — это рекорд
У 2023 годзе рэжым Лукашэнкі плануе выдаткаваць на нацыянальную абарону $1,1396 мільярда (2,772 млрд BYN). Гэта вынікае з праекту рэспубліканскага бюджэту на 2023 год. Атрымліваецца, што выдаткі на абарону вырастуць на 53%.
Калі глядзець больш канкрэтна, то абсалютная большасць сродкаў з шырокага паняцця «нацыянальная абарона» будуць накіраваныя менавіта на абарону і ўзброеныя сілы РБ – 2,635 млрд BYN. Рост да зацверджанага бюджэту 2022 года можа скласці 55,4 адсоткі.
Адразу адзначым, што выдаткі на абарону падвышаліся і раней, але:
1. Яны не павялічваліся так моцна ад года да года;
2. У доларавым эквіваленце павышэння не былі прыкметныя з-за росту курсу USD. Гэта значыць, у рублях выдаткі раслі, а ў доларах заставаліся такімі ж, а то і зусім былі меншыя.
▪️ І колькі за гэта заплаціць кожны падаткаплацельшчык?
Дзяліць абаронныя выдаткі на ўсё насельніцтва краіны было б няправільна, прынамсі таму што падаткі не плацяць дзеці і пенсіянеры.
Возьмем паказчык колькасці занятых у эканоміцы – людзей, якія па ідэі плацяць падаткі. Па дадзеных Белстата ў кастрычніку 2022 г. такіх было 4 млн. 195 тыс. чалавек.
$1,1396 млрд. ÷ на 4,195 млн. = $271,65 – павінен будзе заплаціць кожны на ўтрыманне войска.
▪️ А колькі атрымліваецца ў пераліку на кожнага вайскоўца?
Калі ўлічыць, што колькасць ВС РБ – каля 65 000 чалавек (без уліку рэзерву і пашырэнняў), то на кожнага вайскоўца і «грамадзянскага» прыпадае па $17 532.
▪️ І галоўнае пытанне: $1 мільярд на абарону – гэта шмат?
Безумоўна, мільярд на абарону, для РБ – гэта шмат улічваючы, што раней было ў 2 разы менш. Але калі зірнуць на тое, колькі трацяць іншыя краіны, то мы ўбачым, што рэальны аб’ём укладанняў у разы большы, чым у РБ, да прыкладу (дадзеныя ў гадавых тратах на аднаго салдата):
Германія – $ 245 000
Літва – $ 79 000
Польшча – $ 86 000
Украіна – $ 24 200
І гэта іх выдаткі за мінулы год, гэта значыць зараз, а тым больш у наступным годзе, іх абаронныя бюджэты будуць значна вышэйшыя.