На русском языке:
С самого утра на въездах в Барановичи блокпосты, не впускают даже городские автобусы — это учения
Раніцай 2 лістапада практычна на ўсіх уездах у Баранавічы былі ўсталяваныя блокпасты. У горад не ўпускаюць нават гарадскія аўтобусы, пасажырам даводзіцца выходзіць з салона і ісці пешшу.
Пры гэтым гарадскія ўлады загадзя аб вучэннях людзей не праінфармавалі і першае апавяшчэнне ад іх з’явілася толькі ў 9.30 2 лістапада:
«1-3 лістапада на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ў рамках праверкі дзяржаўнай сістэмы рэагавання на акты тэрарызму праводзяцца контртэрарыстычныя вучэнні», – паведаміў аблвыканкам.
І тады ж яны паведамілі, што будзе задзейнічана ваенная тэхніка, узмоцнены службы МУС, выстаўлены блокпасты, будуць прымяняцца імітацыйныя боепрыпасы і іншыя спецсродкі.
Паводле звестак маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», у рамках гэтых вучэнняў у Баранавічы ўжо прыбылі некалькі ваенных верталётаў і верталёт МНС. Акрамя таго, паводле папярэдніх звестак, пад Баранавічамі чуваць вучэбная стральба.