In English:
All music videos have disappeared from the YouTube channel of Tor Band
На русском языке:
С YouTube-канала группы Tor Band пропали все клипы
Гомельскі сайт «Штодзень» і «Наша Ніва» звярнулі ўвагу, што з афіцыйнага YouTube-канала рагачоўскай групы Tor Band зніклі ўсе відэакліпы, якія музыкі размяшчалі на працягу некалькіх гадоў.
Агульная колькасць праглядаў кліпаў гурта на YouTube перавышала 5 мільёнаў. Самымі папулярнымі былі кліпы на песні «Мы – не народзец», «Жыве», «Бацька».
Нагадаем, што 28 кастрычніка ўдзельнікі гурта Tor Band былі затрыманыя. Пазней «Гомельская Вясна» паведамляла, што міліцыя пачала прыходзіць да тых людзей, хто здымаўся ў кліпах гурта.
Не выключана, што кліпы маглі выдаліць сілавікі, калі атрымалі доступ да канала, ці кліпы маглі схаваць.