На русском языке:
«Из-за раскола одна часть общества категорически не может, да и не хочет понять другую»: исследование о том, кто такие беларусы в 2022 году
Выданне Kyky.org паглядзела сацыялагічнае даследаванне пра беларусаў ад незалежнага сацыёлага Філіпа Біканава і выбрала самае галоўнае, пра тое, як змяніліся беларусы за апошні год.
Сацыёлаг падзяліў беларусаў на 5 тыпаў: «Свядомыя», «Савецкія», «Тыя, хто яшчэ фармуюцца», «Абыякавыя» і «Русіфікаваныя».
Калі вы чытаеце гэты тэкст на сайце «Матолька Дапамажы», то, хутчэй за ўсё, вас можна аднесці да «свядомага» тыпу беларусаў – чалавек, які выступае за развіццё беларускай мовы і культуры, сімпатызуе дэмакратычным і маральным каштоўнасцям Еўропы. Не выключаем, што вы таксама можаце з’яўляцца і «беларусам, які фарміруецца» – гэта значыць, чалавекам, які не адносіць сябе да нейкай пэўнай групы, можа чытаць як незалежныя, так і дзяржСМІ. Дарэчы, як паказала даследаванне, менавіта «нявызначаных» беларусаў больш за ўсіх у беларускім грамадстве, а дакладней 39%.
- «Савецкія» – 29%;
- «Свядомыя» – 14%;
- «Абыякавыя» – 13%;
- «Русіфікаваныя» – 4% (гэты тып упершыню вылучыўся ў асобную групу).
У цэлым, гэта даследаванне досыць важнае, шэраг з прыведзеных вынікаў можа здацца вам «дзіўным» ці «сумным», але ён рэальны і заўсёды лепш ведаць аб тым, што адбываецца, чым будаваць здагадкі. Прывядзем вельмі коратка шэраг высноў:
- Беларусы сталі радзей называць сябе еўрапейцамі (42%), але часцей – беларусамі (95%);
- 4 з 5-ці груп працягваюць глядзець прапаганду, прычым не толькі прапаганду Лукашэнкі, але і прапаганду Крамля;
- Раскол у грамадстве – на супернікаў і згодных з рэжымам Лукашэнкі – усё яшчэ прысутнічае. Дзяленне амаль пароўну з невялікай перавагай супернікаў рэжыму, а вось калі глядзець на заўзятых прыхільнікаў і супернікаў, то 21% – заўзятыя супернікі рэжыму ў РБ, 9% – заўзятыя прыхільнікі;
- Большасць беларусаў хвалюе зусім не палітыка, а рост коштаў, нізкія заробкі, нізкія пенсіі, санкцыі ЕС, дрэнная праца ЖКГ, беспрацоўе, эміграцыя прафесіяналаў, высокія падаткі і «крызіс у суседніх славянскіх краінах»;
- 42% беларусаў незадаволеныя бягучым становішчам спраў у краіне, 33% – задаволеныя ўсім, а 24% – не могуць адказаць, задаволеныя яны ці не;
- Давер да незалежных СМІ знізіўся і тут важна зразумець, што гэта таксама фактар уплыву прапаганды.
Больш падрабязна з вынікамі даследавання можна азнаёміцца ў матэрыяле KYKY.