З заўтрашняга дня ў Беларусі забаронена індывідуальная адвакацкая дзейнасць

Canva
2 хв.

На русском языке: C завтрашнего дня в Беларуси запрещена индивидуальная адвокатская деятельность

З 30 кастрычніка ў Беларусі забаронена працаваць адвакатам «індывідуалам» і ў адвакацкіх бюро.

У тым ліку спынена індывідуальная адвакацкая дзейнасць і адваката Марыі Колесавай-Гудзілінай, пра што яна напісала ў Twitter. Важна адзначыць, што гэта не пазбаўленне ліцэнзіі.

З заўтрашняга дня ў Беларусі забаронена індывідуальная адвакацкая дзейнасць

Прычына ў тым, што 30 лістапада ўступаюць у сілу змены ў закон аб адвакатуры — у адпаведнасці з імі з закона будуць выключаны артыкулы аб індывідуальнай адвакацкай дзейнасці і адвакацкіх бюро.

Як сцвярджае пазбаўлены ліцэнзіі ў Беларусі адвакат Сяргей Зікрацкі, за месяц да ўступлення гэтых правак у законную сілу адвакаты-індывідуалы і адвакацкія бюро будуць павінны спыніць дзейнасць.

Падрабязней пра змены ў Законе «Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» можна прачытаць у аналізе Зікрацкага.

Папярэдні матэрыял
Кінафэст «Лістапад» пазбаўлены акрэдытацыі FIAPF
Наступны матэрыял
Арыштаваны экс-гендырэктар «Мілкавіта»

Iншыя матэрыялы