На русском языке:
За 2 дня Reform.by поддержали больше 280 человек и собрали €17 000
Рэдакцыя Reform.by паведаміла, што пасля абʼяўлення, што праект знаходзіцца на мяжы закрыцця, яны атрымалі тысячы паведамленняў са словамі падтрымкі і не чакалі, што так шмат людзей прыйдуць на дапамогу.
Больш за 280 чалавек фінансава падтрымалі рэдакцыю, а адзін чалавек перавёў за раз 10 000 еўра! Усяго ж на дадзены момант беларусы сабралі для рэформа – больш за €17 000. Да іх ужо звярнуліся невялікія фонды, якія паабяцалі дапамагчы, зʼявіліся і іншыя варыянты вырашэння праблемы.
«Пасля такой хвалі салідарнасці мы Reform.by не закрыем ні за што. І пастараемся адпрацаваць кожны еўрацэнт, які мы атрымалі ад вас. Дзякуй, што паказалі патрэбнасць нашага праекта. Магчыма, гэта прывядзе да зʼяўлення стабільнага фінансавання.
Мы вас вельмі любім, з надыходзячымі святамі, вы зрабілі сапраўдны калядны цуд», – напісала рэдакцыя Reform.by