Швейцарыя прыняла 5-ы пакет санкцый супраць рэжыму ў Беларусі і РФ

Canva
2 хв.

13 красавіка Федэральная рада прыняла рашэнне аб прыняцці новых санкцый ЕС супраць Расіі і Беларусі. Рыхтуюцца змены ў адпаведныя пастановы. Гэтыя санкцыі з’яўляюцца адаптацыяй 5-га пакета санкцый ЕС і цяпер яны цалкам паўтараюць санкцыі ЕС.

Адзінае, што Швейцарыя не ўводзіць забарону на ўезд у краіну фур з беларускай і расійскай рэгістрацыяй, бо прыняцце такіх мераў не з’яўляецца неабходным для Швейцарыі з-за яе геаграфічнага становішча. Краіна акружаная краінамі-сябрамі ЕС, куды ўезд фур з рэгістрацыяй РФ/РБ забаронены.

Акрамя таго, Федэральны дэпартамент эканомікі, адукацыі і даследаванняў (EAER) увёў фінансавыя санкцыі і абмежаванні на паездкі яшчэ для 200 чалавек.

На русском языке: Швейцария приняла 5-й пакет санкций против режима в Беларуси и РФ

Папярэдні матэрыял
Палітвязень Аляксандр Лянько змог пакінуць Беларусь
Наступны матэрыял
Аператыўная зводка ад Гаюна за 13 красавіка аб ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі

Iншыя матэрыялы