In English:
At least 10 graves and memorial sites for soldiers of the Armia Krajowa were destroyed in Belarus in the past 3 months
На русском языке:
За последние три месяца в Беларуси уничтожили не меньше 10-и захоронений и мест памяти солдат Армии Крайовой
У Беларусі знішчылі не менш як 10 пахаванняў і месцаў памяці салдат Арміі Краёвай.
Сёння, 25 жніўня, стала вядома аб чарговым знішчэнні пахавання салдат Арміі Краёвай. Зраўнялі з зямлёй могілкі салдат АК у вёсцы Сурконты (Варонаўскі раён): знесены каменны плот, цэнтральны крыж і не менш за 20 надмагільных крыжоў з імёнамі загінуўшых.
І праўда ў тым, што гэта не адзіны выпадак знішчэння месцаў памяці салдат АК за апошні час:
▪️ Знесены мемарыял на брацкай магіле салдат АК у в.Стрыеўка (Гродзенскі раён).
Калі стала вядома: 22 ліпеня.
▪️ Знесены крыж і агароджа на брацкай магіле салдат АК у в. Качычы (Карэліцкі раён).
Калі стала вядома: 8 ліпеня.
▪️ Разбурана пахаванне салдат АК у Ваўкавыску.
Калі стала вядома: 8 ліпеня.
▪️ Зраўнялі з зямлёй магілы польскіх жаўнераў у в. Мікулішкі (Ашмянскі раён).
Калі стала вядома: 4 ліпеня.
▪️ Знята мемарыяльная дошка з помніка польскім салдатам 1941-44 гг. у в. Багданы (Шчучынскі раён).
Калі стала вядома: 30 чэрвеня.
▪️ Знята памятная дошка з брацкай магілы салдат АК у в. Бабровічы (Іўеўскі раён).
Калі стала вядома: 30 чэрвеня.
▪️ Знята памятная дошка з крыжа на месцы пахавання загінуўшых салдат АК у в. Дындылішкі (Іўеўскі раён).
Калі стала вядома: 30 чэрвеня.
▪️ У Іўі мемарыяльная дошка ў памяць аб салдатах АК у касцёле Святых Пятра і Паўла была выдаленая з пастановы мясцовых уладаў
Калі стала вядома: 30 чэрвеня.
▪️ Знішчылі магілы салдат АК на мясцовых могілках у Ашмянах.
Калі стала вядома: 30 чэрвеня.
▪️ Ссунулі надмагільныя пліты і выкапалі астанкі салдат з брацкай магілы ў в. Б.Ядковічы (Бераставіцкі раён).
Калі стала вядома: 27 чэрвеня.