У распараджэнні рэдакцыі апынуўся дакумент, што быў адпраўлены калектыву цэха тэхнічнага абслугоўвання і падпісаны гендырэктарам кампаніі Ігарам Чаргінцом.
У дакуменце сказана, што за першае паўгоддзе 2021 года аб’ёмы работ па тэхнічным абслугоўванні і рамонце паветраных судоў у параўнанні з тым жа перыядам у «дакавідны» 2019-ы ўпалі на 33,88%.