На русском языке:
Золотые ручки, мрамор, а унитаз? За Василевской в Москву отправляли бизнес-джет «семьи» и спалили отделку самолёта
На свежых фота і відэа можна заўважыць, што Марыну Васілеўскую ў Мінск прывезлі на ўрадавым бізнес-джэце сям’і Лукашэнкі Bombardier Challenger 850 з рэг. нумарам EW-301PJ. Самалёт вылецеў за ёй у Маскву з Мінска сёння ў 4.41 раніцы, а вярнуўся назад у 08.10.
Звычайна гэты самалёт выкарыстоўваюць, між іншым, Віктар і Дзмітрый Лукашэнка.
Але характэрна нават не гэта. Звяртаем увагу, што на кадрах з сустрэчы можна заўважыць і ўнутранае аздабленне самалёта — залатыя ручкі шуфлядак і аздабленне пад мармур.
Ці залаты там унітаз? Не зразумела. Але паказаны фрагмент салона вельмі падобны з унутраным убраннем іншага самалёта Лукашэнкі — Boeing-767-300ER (EW-001PВ).
Нагадаем, што існуе відэа, дзе відаць, што ў «вялікім» самалёце такія ж залатыя ручкі, але таксама ёсць залаты ўнітаз, ракавіна і нават аздабленне такая ж — тыя ж колеры пад мармур.