На русском языке:
Запрет на ввоз товаров в Беларусь будет введен на всей границе Беларуси с ЕС, но это не касается товаров для личного пользования
Нагадаем, што 29 чэрвеня Савет ЕС паведаміў пра пашырэнне часткі санкцый супраць РФ і на рэжым у Беларусі. Санкцыі прадугледжваюць, напрыклад забарону на ўвоз у Беларусь золата і алмазаў, а ўсяго абмежавальны дакумент налічвае 265 старонак, звярнула ўвагу Zerkalo.io.
Пад забарону на ўвоз таксама трапляе шэраг прадуктаў харчавання – ікра, розныя віды труфеляў, а таксама, да прыкладу, дываны, кухонныя прыборы, манікюрныя інструменты, гуказапісвальная апаратура, фотаапараты, камеры і праектары. Пры гэтым ва ўсіх гэтых выпадках – калі гэтыя тавары каштуюць даражэй 1 тысячы еўра.
Яшчэ 1 ліпеня пісалі, што на латвійскай мяжы ў беларусаў пачалі забіраць цыгарэты, алкаголь і каструлі. Ужо тады гэта аргументавалі новымі санкцыямі. Аднак варта памятаць, што ў першую чаргу ўсе гэтыя забароны ўводзяцца ў дачыненні да «тавараў» – гэта значыць прадметы новыя, у запячатаных скрынках, якія вывозяць для продажу. У новых санкцыях нічога не сказана пра забарону на ўвоз/вываз рэчаў для асабістага карыстання. І нават наадварот: Пункт №19 абвяшчае, што «Рашэнне (CFSP) 2024/1864 дазваляе дзяржавам-сябрам дазваляць увоз у Саюз асабістых рэчаў, якія не выклікаюць сурʼёзных асцярог з нагоды абыходу, такіх як прадметы асабістай гігіены ці адзенне, якую носяць вандроўцы якая знаходзіцца ў іх багажы, і якія відавочна прызначаныя для строга асабістага выкарыстання імі ці чальцамі іх семʼяў».