На русском языке:
«Довольное большинство»: В РФ разрабатывают ботоферму для манипулирования общественным мнением, в том числе в Беларуси, — Киберпартизаны
Беларуская група хакераў «Кіберпартызаны» заявіла, што ўжо ў траўні 2023 г. Раскамнагляд збіраецца запусціць у сацсеткі ботаў, якія будуць пранікаць у групы беларусаў, украінцаў і расейцаў. Па дадзеных хакераў, з іх дапамогай збіраюцца атрымліваць інфармацыю нават з зачыненых супольнасцяў і ствараць групы ўплыву, якія транслююць вызначаныя думкі і настроі.
Кіберпартызаны паведамляюць, што Раскамнагляд у цяперашні час распрацоўвае адразу некалькі аўтаматызаваных сістэм накіраваных на маніпуляванне грамадскай думкай. Сярод праектаў ёсць і стварэнне аўтаматычных ботаў, якія будуць пранікаць у чаты і сацсеткі і ствараць эфект «задаволенага палітыкай крамля большасці».
Пры гэтым дадзенага праекта няма ў публічных рэестрах Раскомнагляда. Па словах хакераў, распрацоўка праекту «Бот-ферма АС ЧИ» пачалася яшчэ ўлетку 2022 г., а канчатак прац запланавана на 15 траўня 2023 г. У злітых дакументах, паказаныя наступныя мэты: «Стварэнне акаўнтаў для асабістага карыстання» і «Стварэнне груп уплыву ». Атрыманы таксама і дакументы асоб, якія маюць дачыненне да стварэння гэтай сістэмы.
Асобы, якія маюць дачыненне да распрацоўкі праекта батафермы / Кіберпартызаны
Паведамляецца, што па задуме Раскомнагляда, ферма ботаў дазволіць:
- Ствараць мноства акаўнтаў, якія выглядаюць, як акаўнты рэальных людзей;
- Пранікаць у адкрытыя і зачыненыя чаты/групы, з мэтай знаходзіць «небяспечныя» матэрыялы;
- Распаўсюджваць пэўныя публікацыі, ідэі і настроі;
«Пры стварэнні ботаў, аператар сістэмы задае кожнаму з іх свой профіль паводзін, узрост, месца жыхарства, інтэнсіўнасць дзеянняў, інтарэсы і гісторыю», – паведамляюць Кіберпартызаны.
Прыкладны інтэрфейс сістэмы аўтабот з унутраных дакументаў / Кіберпартызаны
«Боты будуць функцыянаваць у сацсетках і месэнджарах аўтаномна. Яны могуць дадаваць і выдаляць фатаграфіі, аўдыёзапісы, пісаць пасты, змяняць статусы, ставіць лайкі і нават пісаць асабістыя паведамленні іншым карыстальнікам. Пры гэтым аператар у любы момант можа кіраваць іх паводзінамі», – паведамілі Кіберпартызаны.
Хакеры таксама паведамілі, што ботаў плануюць запусціць мінімум у 16 сацсетках, сярод якіх: TikTok, Telegram, Instagram, VK, Facebook і Twitter.
Cоцсеткі, куды плануюць запусціць ботаў / Кіберпартызаны
Акрамя таго, хакеры паведамілі, што ботаферма павінна будзе працаваць сумесна з сістэмай «Вепрь», якую таксама распрацоўвае Раскомнагляд. Апошняя прызначаная для выяўлення т.зв. «кропак напружанасці ў грамадстве» – рэсурсаў, дзе выказваюць любую незадаволенасць тым, што адбываецца ў РФ.