На русском языке:
Закрытый опрос для Кремля: 2/3 опрошенных против объединения с РФ
Праект «Дасье Чарнова» зліў вынікі анлайн-апытання УЦВГД (Усерасійскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі) «Вывучэнне грамадскіх настрояў у Рэспубліцы Беларусь», праведзенага ў ліпені 2021 года сярод жыхароў Беларусі. У апытанні ўдзельнічала 1000 рэспандэнтаў з гарадоў з насельніцтвам ад 100 тысяч чалавек.
Сказана, што дадзеныя гэтага апытання прызначаліся для чыноўнікаў з расійскага МЗС.
Ці ведаеце вы наступных палітыкаў? / dossierchernov
Коратка расказваем галоўныя высновы з гэтага апытання, а ў дужках указваем працэнт адказаў, які набраў той ці іншы пункт.
Зыходзячы з апублікаваных дадзеных, самыя вядомыя палітыкі — гэта Святлана Ціханоўская (97%) і Аляксандр Лукашэнка (98%). Найбольш станоўчае сталенне ў апытаных да Марыі Калеснікавай (50%), Віктара Бабарыкі (48%) і Святланы Ціханоўскай (46%). А горш за ўсё рэспандэнты ставяцца да: Наталлі Качанавай (57%), Лукашэнкі (55%) і Уладзіміра Макея (50%).
Сярод падтрымкі патэнцыйных дзеянняў уладаў 1-е месца займаюць рашучыя рэформы ў эканоміцы, у падтрымку якіх выказалася 76% апытаных, на другім месцы — з’яўленне ў Беларусі новых палітычных партый.
Гаворачы пра патэнцыйныя дзеянні, якія могуць выклікаць асуджэнне грамадства, самым негатыўным можа з’яўляцца аб’яднанне Беларусі і Расіі ў адзіную дзяржаву, што падтрымліваюць толькі 25% рэспандэнтаў, а 66% выказаліся супраць. Акрамя таго, дадзеныя паказваюць, што нізкая падтрымка грамадства і ў дзеянняў накіраваных на ўзмацненне эканамічнай і палітычнай падтрымкі дзейнай у Беларусі ўлады з боку Крамля.
Больш за палову ўдзельнікаў апытання лічаць, што за год іх матэрыяльнае становішча пагоршылася. Большасць з іх ва ўзросце 25-34 гадоў.
Мяркуючы па інфармацыі са зліву, лепш за ўсё сярод сусветных лідараў беларусы ставяцца да канцлера Германіі Ангелы Меркель, а горш за ўсё — да прэзідэнта РФ Пуціна. На пытанне, як вы ставіцеся да краін і сусветных арганізацый, 58% апытаных адказалі, што станоўча ставяцца да Украіны, 54% — да Расіі і Польшчы. 53% станоўча ставяцца да ЕС і 23% — да НАТА. Таксама адзначым, што на пытанне, як вы ставіцеся да саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, меркаванні рэспандэнтаў падзяліліся: 41% — станоўча, 45% — адмоўна.
Акрамя вышэйпералічанага УЦДГМ прапанавала рэспандэнтам адказаць на пытанне, як вы ставіцеся да некаторых з апошніх падзей у Беларусі. Найбольш апытаныя асудзілі блакаванне партала TUT.BY і іншых незалежных СМІ і судовы прысуд Віктару Бабарыку (палітыка асудзілі на 14 гадоў турмы). Найбольшы працэнт станоўчых адказаў (усяго 40%) атрымала навіна пра магчымы запуск прамых авіярэйсаў у Крым.