На русском языке:
Залужный посмертно наградил беларусского добровольца «Хрестом хоробрих»
Галоўнакамандуючы ВСУ Валерый Залужны пасмяротна ўзнагародзіў «Хрестом хоробрих» беларускага добраахвотніка Зміцера «Ганса» Рубашэўскага, які загінуў у красавіку 2022 года падчас баёў у Луганскай вобласці. Рубашэўскі быў у складзе групы, якая праводзіла вылазкі ў тыл суперніка. Перад смерцю ён знішчыў камандзіра расійскай групы.
Рубашэўскі нарадзіўся ў Брэсце, добраахвотнікаў ва Украіне ваяваў з 2015 года. Яшчэ пры жыцці ён быў узнагароджаны званнем «Народны герой Украіны». У верасні 2023 года прэзідэнт Уладзімір Зяленскі пасмяротна ўзнагародзіў яго ордэнам «За мужнасць».З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну загінула не менш за 22 беларускія добраахвотнікі. Вядомыя імёны не ўсіх, у т.л. у мэтах бяспекі іх родных і блізкіх, якія могуць знаходзіцца ў Беларусі.