Замежным журналістам паказалі працу пункта пропуску на мяжы з Украінай, закрытага 24.02.2022 і які выкарыстоўваецца для абмену палоннымі.

4 хв.

На русском языке: Иностранным журналистам показали работу пункта пропуска на границе с Украиной, закрытого 24.02.2022 и используемого для обмена пленными

Прадстаўнікі замежных СМІ з дзевяці дзяржаваў наведваюць участак беларуска-ўкраінскай мяжы ў Гомельскім раёне. Аб гэтым 28 студзеня паведаміў Дзяржпагранкамітэт Беларусі.

На апублікаваных фатаграфіях відаць, як журналістам дэманструюць працу кантрольнага паста на аўтамабільнай дарозе М8 каля н.п. Цяруха (прыкладна ў 12 км ад мяжы). Таксама ім паказалі выкананне задач пагранічнікамі ў міжнародным пункце пропуску «Новая Гута», а таксама ўчастак «зялёнай» мяжы.

Пункт пропуску «Новая Гута» быў зачынены 24 лютага 2022 г. і выкарыстоўваўся ВС РФ у пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Цяпер пункт выкарыстоўваецца для абмену ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расіяй. Праз гэта пункт пропуску праходзіў адзін з самых кароткіх маршрутаў для наступу УС РФ на Чарнігаў.

Паводле слоў афіцыйнага прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Беларусі, абстаноўка на граніцы з Украінай кантралюемая і «мае тэндэнцыю да нармалізацыі».

Замежным журналістам паказалі працу пункта пропуску на мяжы з Украінай, закрытага 24.02.2022 і які выкарыстоўваецца для абмену палоннымі.

Нагадаем, што ў снежні ў Гомельскую вобласць былі перакінутыя падраздзяленні 120-й механізаванай брыгады. Гаворка ідзе пра батальённую тактычную групу, якая складаецца з 358-га асобнага механізаванага батальёна (в/ч 97107) з нададзенымі артылерыйскімі, танкавымі і зенітнымі ракетнымі падраздзяленнямі. Частка гэтых сіл размешчана ў наваколлях аэрадрома «Зябраўка» ў Гомельскім раёне. Аднак працу вайскоўцаў па ахове мяжы замежным журналістам (пакуль) не паказалі.

З сакавіка 2022 г. падраздзяленні УС РБ на ратацыйнай аснове знаходзяцца ў Гомельскай вобласці. Афіцыйна яны выконваюць задачы па ўзмацненні мяжы з Украінай. Аднак вайскоўцы таксама ахоўваюць падраздзяленні СПА УС РФ, размешчаных на аэрадромах «Мазыр» («Бокаў») і «Зябраўка». Для гэтых мэт прыцягваюцца сілы Сіл спецыяльных аперацый і Сухапутных войскаў. З 2024 года да выканання гэтых задач таксама падключаны ўнутраныя войскі.

Акрамя таго, у студзені ў Гомельскім раёне праходзяць зборы з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў. Па інфармацыі Мінабароны Беларусі, з 28 па 30 студзеня з сіламі тэрытарыяльнай абароны раёна праходзяць тактычныя вучэнні.

Папярэдні матэрыял
Мінімум 9 «шахедаў» за ноч заляцелі ў Беларусь, 1 збіты пад Мазыром
Наступны матэрыял
ДПК РБ (выпадкова?) пацвердзіў, што за год у Беларусь заляцела больш за 350 шахедаў

Iншыя матэрыялы