На русском языке:
Занятия на полигоне под Борисовом с 19-й бригадой, танковый бросок под Гродно и возвращение 38-й бригады в Брест
У Беларусі працягваецца раптоўная праверка баявой гатоўнасці УС РБ. Сабралі апошнія навіны:
— Падраздзяленні 38 дэсантна-штурмавой брыгады (38 адшбр) у рамках раптоўнай праверкі баявой гатоўнасці здзейснілі марш з раёна выканання задач у пункт пастаяннай дыслакацыі, і ўчора каля 17 гадзін (па мінскім часе) прыбылі ў Брэст. Гэтую інфармацыю сёння пацвердзіла МА РБ. У бліжэйшы час падраздзяленні 38 адшбр адправяцца на палявы выхад.
— Ваеннаслужачыя 19 асобнай механізаванай брыгады (19 амбр) выканалі практыкаванні кантрольных стрэльбаў з БМП-2 і стралковай зброі на 227 агульнавайсковым палігоне «Барысаўскі». Асабісты састаў здзейсніў 10-гадзінны марш на палігон і быў размешчаны ў палатках. Аб занятках з артылерыстамі 19 амбр пакуль не паведамлялася.
— МА РБ пацвердзіла прыцягненне да раптоўнай праверкі іншых падраздзяленняў 11 асобнай механізаванай брыгады (11 амбр), пра што мы паведамлялі раней. Колькасць задзейнічаных сіл і сродкаў пакуль не ўдакладняецца. У сваю чаргу, 7 асобны танкавы батальён 11 амбр (7 адб 11 амбр) быў заўважаны сёння раніцай непадалёк ад палігона «Гожскі». Можна меркаваць, што батальён да цяперашняга часу ўсё ж дабраўся да раёна выканання вучэбна-баявых задач. Не абышлося і без паломак: сама меней 1 танк сваім ходам да палігона не даехаў.
Цяпер можна казаць, што ўсяго да праверкі былі прыцягнуты:
- ад 11 амбр – 2 танкавыя роты (каля 20 танкаў) 7 отб.
ад 19 амбр – 2 мотастралковыя роты і батарэя 122 мм САУ 2С1 «Гваздзік» 191 групы артылерыі.
ад 38 адшбр – асобны дэсантна-штурмавы батальён.
ад 557 інжынернай брыгады – пантонна-маставой батальён.
ад 7 інжынернага палка – пантонная рота інжынернага мостабудаўнічага батальёна і падраздзяленні забеспячэння.
Працягваем сачыць за развіццём сітуацыі.