Запрацавала служба «Адно акно» для дапамогі беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсій

Объединённый Переходный Кабинет
3 хв.

На русском языке: Заработала служба «Одно окно» для помощи беларусам, пострадавшим от репрессий

Абʼяднаны пераходны кабінет запусціў інфармацыйна-кансультацыйную платформу «Адно акно», дзе будзе сабрана ўся інфармацыя аб дапамозе для людзей, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій у Беларусі.

У базе ўжо 245 арганізацый, якія аказваюць дапамогу беларусам, ці адказваюць за вырашэнне розных сацыяльных пытанняў.

Звярнуцца па дапамогу можна на сайце by.social, здзейсніўшы званок, напісаўшы праз бот, напісаўшы ліст або праз сацсеткі: Telegram, Viber, Instagram і Facebook. Дапамога аказваецца бясплатна і канфідэнцыйна. Карыстачам з Беларусі рэкамендуецца звяртацца з выкарыстаннем VPN.

«Да многіх з нас людзі звяртаюцца на дапамогу: у каго затрымалі блізкага чалавека – і ён шукае адваката, дапамогу з перадачамі. Камусьці патрэбна дапамога, каб прыняць рашэнне аб эвакуацыі, хтосьці адбыў несправядлівае пакаранне, хтосьці пакутуе ад хатняга гвалту, хтосьці ў стрэсе закрываецца і пачынае ўжываць алкаголь, камусьці не налічваюць пенсію ці патрэбная медыцынская рэабілітацыя.

Мы можам абʼядноўвацца і дапамагаць адно аднаму, гэта паказаў наш летні анлайн-марафон салідарнасці з палітвязнямі «Нам не ўсё роўна!», – заявіла Вольга Гарбунова.

Даведацца падрабязнасці і звярнуцца па дапамогу можна на сайце by.social

Папярэдні матэрыял
iSANS: УНС першапачаткова недзеяздольны і ён не стане інструментам транзіту
Наступны матэрыял
Валерый Мацкевіч прызначаны кіраўніком апарату АПК

Iншыя матэрыялы