На русском языке:
Застрелился экс-командир авиабазы в Барановичах
Паводле інфармацыі «МатолькоДапамагі» на мінулым тыдні здзейсніў суіцыд Юрый Вараб’ёў — былы камандзір 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы, якая дыслакуецца на аэрадроме ў Баранавічах.
Пра гэта папярэдне паведаміў канал «Паглядзі, хлусня?» і інфармацыя пацвердзілася. Ураджэнец РФ, палкоўнік Юры Вараб’ёў, камандаваў 61-й ІАБ з 2007 па 2011 гг.
Вядома, што ў апошнія гады ён працаваў на 558-м авіярамонтным заводзе і быў старшынёй Рады ветэранаў 61-й авіябазы. Па адной з версій прычынай стала тое, што мужчыну не працягнулі кантракт.
«Застрэліўся былы камандзір 61-й базы, сёння хавалі, прозвішча Вараб’ёў. Ён на авіязаводзе працаваў. Кажуць, што з-за таго, што кантракт не працягнулі, пенсіянер ужо быў».