На русском языке:
Задержан сын Анатолия Лебедько
Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька паведаміў, што быў затрыманы яго сын. Ён напісаў:
«Сёння забралі майго сына. Толькі за тое, што ён Арцём Лябедзька, што ён мой сын. Самае мярзотнае, калі пачынаюць распраўляцца з роднымі, бяруць у закладнікі тваіх блізкіх.
Сын не з’язджаў з Беларусі таму што хацеў жыць там, таму што перакананы, што яму няма чаго прад’явіць акрамя таго што ён сын свайго бацькі!
Спрабую загасіць у сабя нянавісць і злосць, але нешта не атрымоўваеецца…
Дай нам божа сілы і моцы. Я люблю цябе сын!»
Пазней Анатоль дадаў, што сына арыштавалі, верагодна, супрацоўнікі КДБ, якія правялі ператрус і адвязлі на допыт у КДБ. Цяпер ягоны сын знаходзіцца ў Кастрычніцкім РАУС. Заўтра ў судзе Кастрычніцкага раёна адбудзецца суд.
Нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская падтрымала свайго дарадцу і паплечніка:
«Анатоль паведаміў, што яго сына затрымалі ў Беларусі. Сына Анатоля затрымалі толькі за тое, што ён – сын свайго бацькі.
На жаль, я добра разумею гэты боль, калі твой блізкі чалавек знаходзіцца за кратамі ні за што. Анатоль, сілаў вам і вытрымкі».