На русском языке:
Завтра школьники будут писать диктант, где сказано, что люди встречали вторжение СССР в Польшу с цветами в руках?
Паведамляюць, што дыктоўка гэтая прымеркаваная да так званага дня народнага адзінства. Звяртае на сябе ўвагу менавіта сам тэкст, які скажуць пісаць дзецям:
«Над жыхарамі заходняй часткі Беларусі навісла пагроза фашысцкай акупацыі. У гэтых умовах Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу і ўзяла пад абарону насельніцтва Заходняй Беларусі. Людзі сустракалі вызваліцеляў кветкамі, аказвалі ім дапамогу», — напісана ў дакуменце.
Асобна варта адзначыць, што гэты ж тэкст рэспубліканскай дыктоўкі ўжо апублікаваны на Нацыянальным адукацыйным партале. Мяркуючы па ўсім, дзецям сапраўды скажуць гэта пісаць.