Журналістка Аліна Коўшык стала прадстаўніцай Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні

Аб'яднаны Пераходны Кабінет
3 хв.

На русском языке: Журналистка Алина Ковшик — представительница Объединенного Переходного Кабинета по национальному возрождению.

Журналістка Аліна Коўшык стала прадстаўніцай Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні

Аліна Коўшык / Фота: Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

Аліна Коўшык – беларуская журналістка, тэлевядучая, прадусарка, трэнерка, гісторык па адукацыі, стваральніца сацыяльных праектаў. Апошнія 15 гадоў працавала на «Белсаце», дзе была вядучай Студыі Белсат, праграм «ПраСвет» і «54%». Акрамя таго, Аліна была сузаснавальніцай Цэнтру Беларускай Салідарнасці ў Варшаве і ІнБелКульт 2.0, а таксама клуба Беларускі Варшавы. Ідэйная натхняльніца мапы беларускага бізнесу www.bymapka.me.

Чым Аліна Коўшык будзе займацца падчас працы ў Кабінеце?

– Ствараць стратэгію Нацыянальнага Адраджэння Беларусі.
– Папулярызаваць веды па гісторыі, культуры і беларускай мове.
– Рыхтаваць рэформы ў галіне культуры, адукацыі, СМІ.
– Каардынаваць працу інстытутаў і ініцыятываў у пытаннях адукацыі, гісторыі і культуры.
– Спрыяць супрацьдзеянню інфармацыйнай агрэсіі.

Сярод яе стратэгічных задачаў – наладжванне працы з міжнароднымі партнёрамі, амбасадамі, міжнароднымі культурніцкімі арганізацыямі для павелічэння падтрымкі беларускай культуры, адукацыі, гісторыі. Таксама Аліна зоймецца стварэннем працоўных камісій па адраджэнні беларускай мовы, гістарычнай памяці ды помнікаў, геральдыцы.

Папярэдні матэрыял
Заўтра школьнікі будуць пісаць дыктоўку, дзе сказана, што людзі сустракалі ўварванне СССР у Польшчу з кветкамі ў руках?
Наступны матэрыял
«У дыктоўцы была фраза «дзякуючы прэзідэнту» і нехта з вучняў дадаў: Святлане Ціханоўскай»: Фідбек школьнікаў і іх бацькоў пасля прапагандысцкай дыктоўкі і мерапрыемстваў да дня народнага адзінства

Iншыя матэрыялы