На русском языке:
Cбор средств на помощь cемьям погибших беларусских дальнобойщиков
Фонд салідарнасці Bysol запусціў збор сродкаў на дапамогу сем’ям загінулых беларускіх дальнабойшчыкаў Дзмітрыя Шыльца і Івана Рогава.
Дзмітрый і Іван загінулі пры бамбардзіроўцы акупантамі ўкраінскага горада Корасцень у ноч з 9 на 10 сакавіка. Горад знаходзіцца ў 50 км ад беларускай мяжы і яго бамбілі самалёты, якія выляцелі з беларускіх аэрадромаў.
Цяпер іх сем’і засталіся без кармільцаў і ў нашых сілах падтрымаць іх блізкіх матэрыяльна.
Паўдзельнічаць у зборы можна тут
Калі вы ў Беларусі — карыстайце VPN.
❗️У сувязі з абвінавачваннямі ў экстрэмізме, каманда фонду BYSOL заклікае карыстацца для пераводу сродкаў карткамі, выпушчанымі еўрапейскімі ці расійскімі банкамі, альбо данаціць праз міжнародную сістэму PayPal (але не праз прывязаныя карты).