На русском языке:
Журналиста Дениса Ивашина обвиняют в измене государству
Жена журналиста Дениса Ивашина Ольга предоставила изданию «Медиазона» ответ на запрос в КГБ.
Из ответа Управления КГБ по Гродненской области выходит, что журналисту Денису Ивашину, находящемуся под стражей по обвинению во вмешательстве в деятельность милиционера (статья 365 УК), вменяют также измену государству (часть 1 статьи 356 УК). Наказание по этой части статьи предусматривает максимальное наказание в виде лишения свободы на срок до пятнадцати лет. По той же статье обвиняется медиа-менеджер и журналист Андрей Александров.
Жонка журналіста Дзяніса Івашына Вольга прадаставіла выданню «Медыязона» адказ на запыт у КДБ.
З адказу Упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці атрымліваецца, што журналісту Дзянісу Івашыну, які знаходзіцца пад вартай па абвінавачанні ва ўмяшанні ў дзейнасць міліцыянера (артыкул 365 КК), ставяць у віну таксама здраду дзяржаве (частка 1 артыкула 356 КК). Пакаранне па гэтай частцы артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення свабоды на тэрмін да пятнаццаці гадоў. Па тым жа артыкуле абвінавачваецца медыя-мэнэджар і журналіст Андрэй Аляксандраў.
Фота: Вольга Івашына
У верасні жонка Івашына расказвала, што журналісту прад’явілі новае абвінавачанне па «асабліва цяжкім злачынстве», аднак канкрэтны артыкул КК на той момант быў невядомы. Беларуская асацыяцыя журналістаў таксама паведамляе, што Івашыну амаль не даходзяць лісты, апошні ліст ад яго родныя атрымалі больш за месяц таму.
Дзяніс Івашын знаходзіцца за кратамі з 12 сакавіка 2021 года. Першапачаткова яго вінавацілі ва «ўмяшанні ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў». Дзяніс Івашын раней супрацоўнічаў з газетай «Новы час» і з’яўляецца ўдзельнікам украінскай ініцыятывы «Інфармнапалм», вядомы сваімі расследаваннямі.