«У дыктоўцы была фраза «дзякуючы прэзідэнту» і нехта з вучняў дадаў: Святлане Ціханоўскай»: Фідбек школьнікаў і іх бацькоў пасля прапагандысцкай дыктоўкі і мерапрыемстваў да дня народнага адзінства

flashnord.com
Эксклюзіў
4 хв.

У беларускіх школах прайшла дыктоўка да так званага дня народнага адзінства. Дыктоўка, складзеная ідэолагамі, услаўляла ўступленне СССР у Другую сусветную вайну на баку агрэсара, і услаўляла рэпрэсіўныя рэжымы. Мы папрасілі падзяліцца фідбэкам аб мерапрыемстве. Вось што даслалі нам беларусы:

«У дыктоўцы была фраза «дзякуючы прэзідэнту» і нехта з вучняў дадаў: Святлане Ціханоўскай»: Фідбек школьнікаў і іх бацькоў пасля прапагандысцкай дыктоўкі і мерапрыемстваў да дня народнага адзінства

Тэкст дыктоўкі.

▪️«Атмасфера з-за зместу тэксту панавала прыкладна тая ж, што і на выступе палкоўніка. Выкладчыкі нават баяліся называць яго (луку) у слых і прагаварыўшы імя першы раз у далейшым казалі «самі ведайце каго»;

▪️«Мой сын мне проста напісаў: Пап, гэта нейкі @дзец..»;

▪️«Дзіця сказала, што была ў дыктоўцы фраза: дзякуючы прэзідэнту Рэспублікі Беларусь… Хтосьці з вучняў дадаў услых: Святлане Ціханоўскай. Усе, у тым ліку настаўнікі, заўсміхаліся»;

▪️«Гімн спяваўся для фоткі, вывелі клас літаральна на хвіліну. У астатніх навучэнцаў такога мерапрыемства не было. Да дыктоўкі стаўленне ніякае, як «для галачкі«, у цэлым як і да ўсяго»;

▪️«Стаўленне да сённяшняга «свята» агіднае. Прымушаюць ісці на лінейку, спяваць гімн (ніхто яго не ведае), пісаць дыктоўку. Дзіця і яго аднакласнікі шчыра кажуць ад тым, што свята «высмактана з пальца»;

▪️«Учора, па словах сына, іх пастроілі на вуліцы ў выглядзе нейкага адзінства і прымусілі махаць сцяжкамі». На маё пытанне аб яго стаўленні да гэтага, сказаў, што глупствам нейкі прымушаюць займацца)»;

А вось, што сёння было на парах у адной з ВНУ краіны: «Выкладчык усю пару расказваў, якія ўсё вакол мудакі (асабліва пра палякаў). Што на захадзе ўсю гісторыю перапісваюць і трэба верыць толькі савецкім архівам. А пуцін, што ён як сталін, краіну «змацаваў», а Зяленскі ч*о, з-за якога паміраюць рускія людзі «на» ва Украіне. 80% проста не зважалі і займаліся сваімі справамі».

На русском языке: «В диктанте была фраза «благодаря президенту» и кто-то из учащихся добавил: Светлане Тихановской»: Фидбек школьников и их родителей от пропагандистского диктанта и мероприятий ко дню народного единства

Папярэдні матэрыял
Журналістка Аліна Коўшык стала прадстаўніцай Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні
Наступны матэрыял
МАРГ спрабуе праверыць, ці выканаў Google патрабаванні беларускага суда

Iншыя матэрыялы