Зліў: Кавалёў дамаўляецца пасадзіць самалёт «айцішнiка», які пагражаў Балабе?

Крыніца: «Кібер-слівы» (t.me/cpartisans_dumps)
2 хв.

На русском языке: Слив: Ковалев договаривается посадить самолет «айтишника», который угрожал Балабе?

«Кіберпартызаны» апублікавалі зліў размовы, па ўсёй верагоднасці, Андрэя Кавалёва (начальніка ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у IT-сферы) і Дзмітрыя Балабы (начальнік АМАПа ГУУС Мінгарвыканкама), у якім першы абяцае пасадзіць самалёт з IT-шніка, які пасылаў сілавікам пагрозы з-за мяжы.

Нагадаем, у маі беларускія ўлады пасадзілі самалёт Ryanair у Мінску, на борце якога ляцелі журналісты Раман Пратасевіч і Соф’я Сапега. Праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі. У запісе, апублікаваным «Кіберпартызанамі», гаворка ўжо ідзе пра пасадку самалёта, які ляціць праз паветраную прастору Расіі, дзеля пасажыра, імя якога нікому, акрамя сілавікоў, не вядома, у адрозненне ад імя Рамана Пратасевіча.

«Я па вашым гэтым нядобрым чалавеку, айцішніку. Ён лётае праз Маскву, Піцер. Калі вы адпаведным чынам напішаце заяву, дапусцім, у ГУУБ або ў ГУБАЗ, і мы распачнём справу, то мы яго там прызямлім», – кажа голас, падобны да Кавалёва.

Зыходзячы з кантэксту размовы, той, каго сілавікі хочуць «прызямліць», адпраўляў меркаванаму Балабе паведамленні з пагрозамі.

«Ну калі тое, што вы мне скідалі перапіску, дзе ён там усіх спаліць, там, вас, там, сына, дзе ён вось гэта вось», – кажа голас, падобны да Кавалёва.

«Цудоўна. Цудоўна было б з гэтым падпальшчыкам пазнаёміцца​​», – кажа голас, падобны да Балабы.

Папярэдні матэрыял
Фота дня: у Віцебскім моргу не хапае месца
Наступны матэрыял
Орхуская канвенцыя: ліквідацыя «Экадома» прызнана пераследам і прыгнётам НДА

Iншыя матэрыялы