На русском языке:
Дмитрий Фурманов объявил сбор средств на восстановление магазина «Кропка», подвергшегося нападению
Уладальнікі віленскай крамы беларускіх сувеніраў Kropka, на якую ў нядзелю напалі невядомыя, просяць дапамогі ў аднаўленні крамы: «Даражэнькія, пазаўчора ноччу на Кропку адбыўся напад, хутчэй за ўсё з боку лукашыстаў, але KROPKU nie raźbić, nie spynić, nie strymać!».
Зміцер і Вольга Фурманавы адчынілі рахунак на платформе buymeacoffee, дзе кожны ахвочы можа зрабіць свой унёсак у аднаўленне крамы. На дадзены момант сабрана ўжо €120 з неабходных €400.
Таксама ўласнікі пішуць, што можна зрабіць ахвяраванне і наўпрост на банкаўскі рахунак:
MB KROPKA
LT977300010185765144
У апісанні пазначайце слова Parama
«Але для нас і нашых цудоўных майстроў і майстрыц будзе лепшай падтрымкай, калі вы, шаноўнае спадарства, штосьці набудзеце ў Кропцы (Savičiaus g. 6). Дзякуй вялікі вам за падтрымку», — пішуць уладальнікі.
Нагадаем, што ў мэтах бяспекі любыя ахвяраванні варта рабіць толькі з картак еўрапейскіх банкаў.